СК: памерлага ў Лепелі двухгадовага хлопчыка задушылі


Следчы камітэт раскрыў новыя падрабязнасці смерці ў Лепелі (Віцебская вобласць) двухгадовага хлопчыка, пра знікненне якога раніцай 27 траўня паведаміла яго 23-гадовая маці.

«Паводле заключэння экспертызаў, смерць дзіцяці наступіла ў выніку механічнай асфіксіі», – паведамілі ў СК.

Маці дзіцяці выстаўленае абвінавачванне, яна заключаная пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Hавiны
У Лепелі затрымалі двух чалавек – іх падазраюць у забойстве двухгадовага хлопчыка
2019.05.28 07:59

Нагадаем, што 27 траўня жанчына паведаміла міліцыі, што яе сын знік у мясцовым парку. Але потым праваахоўнікі прыйшлі да высновы, што яна наўмысна ўводзіць іх у зман.

Камеры відэаназірання зафіксавалі, што ў парку маці была адна. Падчас агляду жылля жанчыны ў адной з пабудоваў было выяўлена цела хлопчыка без прыкметаў жыцця.

Расследуецца крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 139 КК – «забойства заведама малалетняга».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў