У Лепелі затрымалі двух чалавек – іх падазраюць у забойстве двухгадовага хлопчыка


Затрыманыя – 23-гадовая маці хлопчыка і яе сужыцель. Паводле Следчага камітэту, раніцай 27 траўня жанчына паведаміла міліцыі, што яе сын знік у мясцовым парку. Але потым праваахоўнікі прышлі да высновы, што яна наўмысна ўводзіць іх у зман.

Камеры відэаназірання зафіксавалі, што ў парку маці была адна. «Падчас агляду жылля заяўніцы ў адной з пабудоваў было выяўлена цела хлопчыка без прыкметаў жыцця», – паведаміў СК у сваім тэлеграм-канале.

Распачатая крымінальная справы паводле ч. 2 арт. 39 КК – «забойства заведама малалетняга».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў