У Крамлі пракаментавалі прапанову Лукашэнкі змяніць цэны на газ


Пытанне цаны на газ для Беларусі мусіць абмяркоўвацца на ўзроўні экспертаў. Пра гэта заявіў журналістам 15 красавіка прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, піша «РИА Новости».

14 красавіка падчас перамоваў лідараў ЕАЭС у фармаце відэаканферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заклікаў адаптаваць цану на газ да змены эканамічнай кан’юнктуры, якая адбылася ў выніку пандэміі. «Відавочна, што пры такім рэзкай змене эканамічнай канʼюнктуры цана павінна быць больш адаптыўнай, а механізм разлікаў – падʼёмным для спажыўцоў», – падкрэсліў Лукашэнка. Ён у гэтай частцы звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміру Пуціну, каб можна было аператыўна разгледзець гэтае пытанне.

«Гэта пытанне для абмеркавання на экспертным узроўні ў ЕАЭС, пытанне пастаўлена ў рамках ЕАЭС, яно можа ставіцца, яно будзе прапрацоўвацца», – сказаў сёння Пяскоў, каментуючы прапанову Лукашэнкі.

Цяпер Беларусь атрымлівае расейскі газ па цане $ 127 за тысячу кубаметраў. З канца 2018 года Лукашэнка патрабаваў ад Расеі зніжкі на газ да ўзроўню Смаленскай вобласці, аднак у Крамлі заяўлялі, што Беларусь не можа на гэта разлічваць без рашэння пытанняў саюзнага будаўніцтва.

Hавiны
«Гарантую вам поўную бяспеку». Лукашэнка запрасіў лідараў краінаў ЕАЭС у Менск
2020.04.14 14:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў