У Кітаі зафіксавалі трэці выпадак бубоннай чумы


5 лістапада ў аўтаномнай кітайскай правінцыі Унутраная Манголія быў зафіксаваны выпадак заражэння чумой. Паводле «The Guardian», мясцовая камісія па ахове здароўя пацвердзіла дыягназ.

Справка
Чума – вострае бактэрыяльнае захворванне, якое выклікаецца бактэрыяй Yersinia pestis і пераносіцца блохамі, якія паразітуюць на пацуках. Падчас бубоннай чумы назіраецца запаленне лімфатычных вузлоў («бубонаў») і ліхаманка.

55-гадовы мужчына, які заразіўся чумой, распавёў медыкам, што нядаўна еў мяса дзікага труса. Раней два выпадкі заражэнні чумой зафіксавалі ў Пекіне. У абодвух выпадках носьбіты чумы прыехалі ў кітайскую сталіцу з Унутранай Манголіі. Медыкі сцвярджаюць, што трэці выпадак заражэння не звязаны з тымі, якія выявілі раней.

Усіх носьбітаў чумы і асобаў, з якімі яны кантактавалі, змясцілі ў каранцін.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў