За выхад са складу Іспаніі выказаліся больш за 90 % выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні (43 % жыхароў рэгіёну). Супраць — 7,83 %.
Жыхары Каталунні, якія выступалі супраць аддзялення, праігнаравалі рэферэндум.
1 кастрычніка ў дзень правядзення рэферэндуму ў Каталунні ў выніку сутыкненняў з паліцыяй пацярпелі каля тысячы чалавек. Праваахоўнікі заблакавалі шэраг выбарчых участкаў, канфіскоўвалі бюлетэні ды скрыні для галасавання.
У Барсэлоне спецназ ужыў гумовыя кулі для разгону дэманстрантаў.
9 кастрычніка парламент Каталоніі плануе абмеркаваць пытанне аб абвяшчэнні незалежнасці нягледзячы на забарону Канстытуцыйнага суда Іспаніі.
ЮВ, belsat.eu