У Горках кітайскіх студэнтаў змясцілі на каранцін, хаця аналіз на каронавірус у іх адмоўны


Студэнтаў з Кітаю, якія навучаюцца ў Магілёўскай вобласці, змясцілі на каранцін, хаця вынікі аналізаў на каронавірус у іх адмоўныя, паведамляе ТРК «Магілёў».

13 кітайскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, пасля працяглых канікулаў вярнуліся ў Беларусь. Усіх навучэнцаў з Паднябеснай змясцілі ў каранцін, з гэтай мэтай для іх выдзелілі спецыяльны блок у інтэрнаце. Студэнты на працягу некалькіх тыдняў не змогуць пакідаць інтэрнат, а ежу і іншыя неабходныя рэчы ім дастаўляюць.

Таксама ў кітайскіх студэнтаў узялі аналізы на каронавірус, але вынікі ва ўсіх – адмоўныя. Аднак інкубацыйны перыяд каронавірусу, паводле Сусветнай арганізацыі здароўя, можа дасягаць да 14 дзён.

Hавiны
Вакцыны супраць каронавіруса пачнуць тэставаць на людзях бліжэй да лета
2020.02.13 07:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў