У Горадні ўпершыню адбыўся вайсковы парад з удзелам авіяцыі. ФОТА

Фота

Вайсковы парад у Горадні ўпершыню праводзіцца з удзелам авіяцыі.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Шэсць самалётаў упершыню праляцелі над горадам парадным шыхтом.

У гэтую суботу ў Беларусі ўрачыста адзначаюць стагоддзе Узброеных Сіл. Сёлета ў Горадні акрамя святочнага маршу з удзелам гарадзенскага гарнізону і механізаванай калоны, прысутнічала авіяцыя. У парадным страю праляцелі шэсць самалётаў: пары Су-25, Як-130 і Л-39.

Вайсковы парад у Горадні ўпершыню праводзіцца з удзелам авіяцыі.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Што гэта за самалёты?

Су-25 – гэта штурмавік, які выкарыстоўваецца для непасрэднай падтрымкі сухапутных войскаў над полем бою. Інтэнсіўнае баявое ўжыванне расейскіх самалётаў гэтай мадэлі адбывалася падчас абедзвюх Чачэнскіх войнаў, вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008-м і вайны ў Сірыі.

Як-130 – вучэбна-баявы самалёт, які інакш называюць «Рукавіцай». Вырабляць Як-130 пачалі ў Расеі разам з італьянскай кампаніяй Aermacchi, таму што на той момант Міністэрства абароны Расеі не мела такіх фінансавых магчымасцяў. З прычыны непаразуменняў з італьянскім партнёрам, сумесная праца спынілася, але кожная з кампаній атрымала дакументацыю на базавую версію будучага самалёта. Першы палёт Як-130 адбыўся больш за 20 гадоў таму. Самалёт мае сістэму імітацыі рэжымаў баявога прымянення, якая дазваляе без стральбы сапраўднымі баепрыпасамі адпрацоўваць бой. Падчас вайны гэты самалёт здольны выконваць задачы лёгкага штурмавіка – знішчаць асобныя наземныя аб’екты і малахуткасныя паветраныя мэты.

Апошні ў спісе – вучэбна-трэніровачны самалёт з колішняй Чэхаславакіі Л-39 «Альбатрос». Гэты самалёт таксама дазваляе лётчыкам адточваць свае ўменні весці паветраныя атакі. Упершыню Л-39 падняўся ў неба ў 1968-м годзе, а праз чатыры гады яго абралі ў якасці асноўнага трэніровачнага самалёта краін-удзельніц Арганізацыі Варшаўскай дамовы.

Вайсковы парад у Горадні, прысвечаны 100-годдю Узброеных сіл РБ.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Вайсковы парад у Горадні, прысвечаны 100-годдю Узброеных сіл РБ.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Вайсковы парад у Горадні, прысвечаны 100-годдю Узброеных сіл РБ.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

 

 

Апроч авіяцыі, прысутныя на мерапрыемстве ўбачылі, як прайшлі шэрагі войскаў Западнага аператыўнага камандавання, органаў памежнай службы, абласнога ўпраўленне МНС і міліцыянтаў, праехалі 20 адзінак вайсковай тэхнікі.

Некаторую з іх цягам дня можна ўбачыць у гарадзенскім парку Жылібера.

Вайсковы парад у Горадні, прысвечаны 100-годдю Узброеных сіл РБ.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Вайсковы парад у Горадні, прысвечаны 100-годдю Узброеных сіл РБ.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

 

ПВ, belsat.eu

 

 

Глядзі таксама
Каментары