У Горадні – новыя прысуды за дзедаўшчыну


Суд у Гародні вынес 16 студзеня прысуд па крымінальнай справе аб нестатутных адносінах у адной з вайсковых частак у горадзе. Маладыя людзі 1996 і 1998 гадоў нараджэння былі пакараныя 1 годам пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Абодва прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў па ст.443 КК (дзедаўшчына). Былых яфрэйтара і радавога ўзялі пад варту ў зале суда. Да моманту вынясення прысуду абвінавачаныя былі звольненыя ў запас.

«Гэта адзінкавы выпадак за апошнія гады ў органах памежнай службы. Адзначу, крымінальную справу распачаў непасрэдна камандзір часткі, нестатутныя адносіны былі выяўлены начальнікамі вайскоўцаў», – адзначыў намеснік начальніка Гарадзенскай памежнай групы па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Сяргей Саўчук.

Hавiны
Ад дзедаўшчыны да масавай утылізацыі ўзбраення. Топ-5 заяваў Андрэй Раўкоў падчас сустрэчы са СМІ
2018.10.25 16:12

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў