Ад дзедаўшчыны да масавай утылізацыі ўзбраення. Топ-5 заяваў Андрэй Раўкоў падчас сустрэчы са СМІ


Міністр абароны Андрэй Раўкоў 25 кастрычніка сустрэўся з прадстаўнікам дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на семінары ў Асіповічах. Belsat.eu выбраў найбольш цікавыя заявы міністра.

Пра справу Коржыча

«Было нядбалае стаўленне да абавязкаў з боку былых кіраўнікоў школы падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў і самога навучальнага цэнтру (у Печах). Мелі месца факты перавышэння ўлады, якія выказаліся ў грубасці, хамстве, нанясенні пабояў сваім падначаленым сяржантамі, якія заканамерна апынуліся на лаве падсудных. Было так званы саматаформны псіхічны разлад вайскоўца (саматаформны разлад – фізічныя недамаганні, справакаваныя стрэсам. Лічыцца, што на гэта пакутаваў Коржыч – belsat.eu). За непрыняцце мер па падтрыманні правапарадку вінаватыя асобы ўжо панеслі пакаранне, а тыя, чые дзеянні ці бяздзейнасць утрымліваюць прыкметы злачынства, чакаюць рашэння суда», – адзначыў міністр абароны.

Hавiны
Хто вінаваты ў смерці Коржыча? Белыя плямы гучнай справы
2018.10.19 18:00

Пра дзедаўшчыну

Андрэй Раўкоў заявіў, што дзедаўшчына ў войску не з’яўляецца сістэмным зʼявай.

«У больш за 90% вайсковых часцей злачынстваў і здарэнняў няма. Пераважная большасць падраздзяленняў зʼяўляюцца сапраўднымі цэнтрамі навучання і выхавання вайскоўцаў», – сказаў Андрэй Раўкоў.

Паводле міністра, крымінальныя справы распачынаюцца «па самых малых фактах адступлення ад статута». Усяго ў 2017 годзе была распачата 36 крымінальных справаў па ст.443 КК па фактах парушэнняў статутных адносінаў. Сёлета распачата 29 крымінальных спраў па тым жа артыкуле.

Пра ўтылізацыю зброі

Андрэй Раўкоў паведаміў аб правядзенні масавай утылізацыі састарэлай зброі і боепрыпасаў, якія не маюць перспектыў далейшага выкарыстання ў войску.

«Сёлета ўжо утылізавана амаль 5 тыс. адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі, каля 4 тыс. т. боепрыпасаў. Да канца года трэба будзе ўтылізаваць яшчэ каля 1,5 тыс. адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама 1 тыс. т. боепрыпасаў».

Аптымізацыя арміі

Андрэй Раўкоў назваў аптымізацыю баявога складу i колькасці арміі прыярытэтным напрамкам будаўніцтва беларускай войска да 2020 года. Гаворка ідзе аб павелічэнні колькасці вайскоўцаў, якія непасрэдна фармуюць баявыя падраздзяленні.

«За апошнія тры гады колькасць арміі не змянілася і знаходзіцца ў межах, вызначаных кіраўніком дзяржавы, – каля 65 тыс. чалавек. Разам з гэтым, за кошт скарачэння забеспячальнага кампанента нам удалося істотна павялічыць склад і скараціць тэрміны гатоўнасці падраздзяленняў, здольных неадкладна рэагаваць на любыя выклікі і пагрозы ваеннай бяспекі дзяржавы. Ідзе пазбаўленне ад дублюючых і другарадных структур».

Пра гібель жаўнераў у войску

«Што тычацца гібелі асабістага складу, хай гэта самыя нізкія паказнікі за чвэрць стагоддзя, але нават адзінкавыя факты смерці апраўдаць і растлумачыць нельга. Для мяне гэта трагедыя», – заявіў Андрэй Раўкоў.

Канкрэтную статыстыку смерцяў у войску міністр, праўда, не агучыў.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў