Следчыя даследуюць абставіны гібелі працаўніка адной з будаўнічых арганізацыяў у Горадні, які загінуў 31 кастрычніка. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.
Трагедыя здарылася падчас разгрузкі, калі з аўтакрана сарвалася бабіна вагой больш за 1 тону. Яна ўпала на 55-гадовага працаўніка, што стаяў побач. Мужчына памёр на месцы.
Спецыялісты Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы даследуюць стан пад’ёмных прыладаў і механізмаў.
У сваю чаргу следчыя высвятляюць, ці выконвалі арганізацыя і сам загінулы патрабаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі. Адбіраецца адпаведная дакументацыя, ацэньваюцца дзеянні работнікаў, якім даручылі разгрузку.
МГ belsat.eu