У Горадні асудзілі затрыманых апазіцыянераў


20 снежня ў Горадні прайшлі суды над удзельнікамі акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, якая прайшла 15 снежня на Старым мосце. Пра гэта паведамляе журналістка Hrodna.life Алена Кавальчук.

Абноўлена
У Горадні затрымалі Саранчукова, Верамеенку ды Грыгенчу
2019.12.20 09:11

Актывістаў Ежы Грыгенчу і Уладзіміра Арцымана судзілі паводле ч.1 арт.23.34 КаАП за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў. Іх аштрафавалі на 255 рублёў кожнага.

Сяргею Верамеенку прысудзілі штраф у 765 рублёў, Вадзіму Саранчукову – у 637,5 рублёў. Іх асудзілі паводле ч.3 арт.23.34 КаАП за паўторнае парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі.

Актывісты збіраюцца абскарджваць рашэнні ў абласным судзе.

Hавiны
Акцыя дзеля падтрымання незалежнасці прайшла ў Горадні
2019.12.15 15:57

Жывы ланцуг дзеля абароны незалежнасці зладзілі гарадзенцы на Старым мосце праз Нёман 15 снежня. Каля сотні людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі ўзяліся за рукі, каб выказаць адмоўнае стаўленне да аб’яднання з Расеяй.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў