У Гомлі зноў затрымалі журналістку Ларысу Шчыракову


Пра гэта журналістка, якая супрацоўнічае з «Белсатам» паспела паведаміць у сваім профілі на Фэйсбуку побач с фота супрацоўніка ДАІ.

Супрацоўнік ДАІ, які, меркавана, затрымаў Ларысу Шчыракову 9 кастрычніка. Фота затрыманай.

Калега Ларысы з Гомлі ведае толькі, што сёння ранкам яна ехала з дому, і ў раёне Навабеліцкага маста яе спыніў супрацоўнік ДАІ. Меркавана, журналістка знаходзіцца ў Навабеліцкім пастарунку.

Hавiны
Затрыманні, збіццё, арышты. Як пераследуюць журналістаў «Белсату» пасля выбараў
2020.09.29 15:14

У дачыненні Ларысы Шчыраковай пасля выбараў некалькі разоў складалі пратаколы паводле сумнавядомага арт. 23.34. Сённяшняе затрыманне – ужо чацвёртае. Двойчы яе пры гэтым пакідалі ў ізалятары да суда: у ІЧУ яна правяла ноч з 3 на 4 верасня, а таксама трое содняў з 11 па 14 верасня. Шчыракову хацелі пакінуць за кратамі і пасля затрымання 30 жніўня, аднак тады журналістцы стала ў міліцыі кепска і яе ў выніку шпіталізавалі. Адміністратыўны арышт Ларысе не прысуджалі, але чатыры разы штрафавалі.

Рэгіянальныя карэспандэнты дапускаюць, што затрыманні перад выходнымі адбываюцца з мэтаю пазбавіць пратэсты аб’ектыву ў найбольш актыўныя дні.

ЮЦ Belsat.eu

 

Стужка навінаў