У Гомлі з'явіўся першы ў вобласці дыяганальны пешаходны пераход


На скрыжаванні вуліцы Савецкай з вуліцамі Камунараў і Ланге ў Гомлі зрабілі дыяганальны пешаходны пераход. Цяпер перайсці на паралельны бок вуліцы можна значна хутчэй. Пры гэтым надалей у пешаходаў засталася магчымасць перайсці дарогу перпендыкулярна (як прывыклі раней) паведамляе прэсавая служба МУС.

Першы дыяганальны пешаходны пераход у Гомлі.
Фота: gomel.mvd.gov.by

З ініцыятывай стварыць дыяганальны пешаходны пераход выступіла УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму. Інспектары вывучылі замежны досвед і прыйшлі да высновы, што такое новаўвядзенне паспрыяе перамяшчэнню пешаходаў.

У МУС адзначаюць, што калі ініцыятыва стане паспяховай, то такія пераходы створаць і на іншых скрыжаваннях, дзе інтэнсіўны рух.

Дыяганальныя пешаходныя пераходы з’явіліся ў ЗША і Канадзе ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Паступова выгоды пераходу, які аддае прыярытэт не машынам, але пешаходам, ацанілі ў Еўропе і Азіі.

Аб’ектыў
Дзе паркавацца, каб не ўлупілі штраф?
2020.01.05 21:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў