У Гомлі судзяць 16-гадовага падлетка


У Гомлі распачаўся разгляд справы супраць Мікіты Залатарова. Падлетка 2004 года нараджэння абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 339 КК РБ («Злоснае хуліганства») – паведамляе з залы суда карэспандэнт «Белсату».

Мікіту Залатарова затрымалі 11 жніўня. Яго проста з дому забралі сілавікі. Падлетак быў у адной ніжняй бялізне. Сілавікі сцвярджаюць, што падчас мірнай акцыі пратэсту ў Гомлі, 9 жніўня, Мікіта шпурнуў бутэльку з запальнай сумессю ў бок міліцыянта. Бутэлька ні ў каго не трапіла, ніхто не пацярпеў. Нягледзячы на гэта хлопца абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 339 КК РБ («Злоснае хуліганства»).

Сілавікі супраць школьнікаў: як падлеткі трапляюць пад рэпрэсіі

На сустрэчы з бацькамі Мікіта Залатароў распавёў, што яго збіваюць міліцыянты. Падчас катаванняў Мікіту стала кепска, ён хворы на эпілепсію. Падлетка забралі ў рэанімацыю, але праз некалькі дзён міліцыянты перавезлі хлопца са шпіталю ў гомельскае СІЗА № 3.

На лаве падсудных таксама Дзмітрый Карнееў і Леанід Кавалёў.

У Гомлі распачаўся суд над Мікітам Залатаровым, Дзмітрыем Карнеевым, Леанідам Кавалёвым.
Фота: belsat.eu

Паводле абвінавачання, Кавалёў рабіў кактэйлі з запальнай сумессю і прыцягнуў да справы Карнеева і Залатарова. Нібыта яны ўтрох трапілі ў поле зроку міліцыянтаў. 10 жніўня мужчыны і падлетак шпурнулі кактэйль у супрацоўнікаў УУС. Абвінавачваюць іх паводле ч. 2 арт. 293 («Масавыя беспарадкі»), ч. 1 арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў») і арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»).

Судовы працэс над падлеткам вядзе суддзя Дзмітрый Дэбой.

Hавiны
Міліцыянт ацаніў свае пакуты на 8000 рублёў: у Горадні пачаўся суд у «справе Ціханоўскага»
2021.01.18 13:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў