У Гомлі пасля сутыкнення з маршруткай кіроўца «Форда» праехаў некалькі метраў без прытомнасці да наступнага ўдару


ДТЗ здарылася на вуліцы Косарава 10 ліпеня. Кіроўца легкавіка разварочваўся налева і сутыкнуўся з маршруткай, якая ехала у спадарожным напрамку.

У момант сутыкнення ў мікрааўтобусе былі кіроўца і адзін пасажыр, яны не пацярпелі.

Кіроўца «Форду» страціў прытомнасць і, праехаўшы некалькі дзясяткаў метраў, сутыкнуўся з яшчэ адным мікрааўтобусам. Супрацоўнікі МНС дэблакавалі пацярпелага і даставілі ў шпіталь.

ДР belsat.eu паводле МНС

Стужка навінаў