У Гомлі настаўніца пагражала забіць 4-класніка, бо той смяяўся (відэа)

ВІДЭА

Рэгіянальны сайт gomel.today апублікаваў відэа, як настаўніца ў гомельскай СШ №15 пагражае забіць вучня 4-га класа.

На запісы бачна, як жанчына занесла над галавой вучня парту і пры гэтым крычыць: «Трэсну, а потым паглядзім! Я пайду ў турму, а табе п *** ц будзе!» Шакуючы ролік даслалі ў рэдакцыю gomel.today бацькі аднаго з вучняў.

Здарэнне адбылося 11 верасня. TUT.by піша, што пасля інцыдэнту школу наведала камісія з аблвыканкаму, дырэктару далі вымову, а саму 56-гадовую настаўніцу Людмілу Іванаўна звольнілі. Жанчына адпрацавала ў школе 37 гадоў.

Паводле TUT.by, настаўніца на агульным сходзе прызнала, што вінаватая, але спрабавала патлумачыць, што вучні яе справакавалі.

«Вы ведаеце, адно на адно [наклалася]. І мой стан здароўя, і стомленасць і дзіця відавочна правакавала… Гэта ж не мой клас. Захварэў педагог, папрасілі правесці замену. Раніцай на першай змене я адвяла ўрокі ў сваім класе. У перазменку паспела з’ездзіць пакарміць хворую ляжачую маму, на свае ўколы ўжо не паспела. Прыбегла ў школу – і прыйшла ў гэты чацвёрты клас», – распавяла яна журналістам.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары