У гарадзенскай больніцы павесіўся пацыент з падазрэннем на каронавірус


У палаце гарадзенскага кардыялагічнага цэнтру ў ноч на 19 красавіка медыкі выявілі 68-гадовага мужчыну, які павесіўся. Жыхар Горадні паступіў у кардыялагічны цэнтр больш за тыдзень таму з запаленнем лёгкіх, паведамляе сайт s13.

18 красавіка ў жыхара Горадні, якога шпіталізавалі ў кардыялагічны цэнтр, узялі мазок на COVID-19, паколькі мужчына пакутаваў на запаленне лёгкіх, якое не паддавалася лячэнню. Мужчыну змясцілі ў асобнае аддзяленне, а ноччу медсястра выявіла, што пажылы чалавек павесіўся. Следчыя распачалі правяранне.

Раней блогер NEXTA паведамляў, што ў кардыялагічным цэнтры Горадні будуць прымаць інфікаваных каронавірусам. Блогер апублікаваў адпаведны дакумент у сваім Telegram-канале.

Hавiны
У Стаўбцоўскім раёне колькасць хворых з пнеўманіяй не змяншаецца. Лекары заклікаюць адкласці ўсе грамадскія справы
2020.04.20 11:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў