У гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася падвясная столь, ёсць пацярпелыя. СТРЫМ

Абноўлена

Відавочцамі здарэння сталі журналісты «Нашай Нівы». Паведамляюць, што як мінімум адна дзяўчына пацярпела. Усіх наведнікаў папрасілі пакінуць гандлёвы цэнтр, цяпер працуе толькі гіпермаркет «Прастор».

«Столь абвалілася на плошчы 150 квадратных метраў. Папярэдне дапамога працаўнікоў МНС не патрабуецца. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца», – паведаміла TUT.BY афіцыйная прадстаўніца МНС па Менску Вольга Мельчанка.

«На дадзены момант ёсць інфармацыя пра аднаго пацярпелага. Гэта 24-гадовая дзяўчына, якая працуе прадаўцом кветкавага кіёску, яна шпіталізавана ў бальніцу з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма, шок, удар жывата», – распавялі ў МНС.

Відавочцы пацвярджаюць, што падвясная столь павалілася на кветкавы павільён, у якім у той момант знаходзіліся дзяўчыны. Адразу пасля абвальвання іх з-пад абломкаў выцягнулі.

«Ахова спрацавала вельмі хутка. Адразу ўсіх наведвальнікаў эвакуявалі з гандлёвага цэнтру», – распавялі сведкі здарэння.

Пры гэтым частка гандлёвага цэнтру, там дзе адбылося абвальванне, абцягнулі стужкай, праз яе ўваход дазволены толькі прадстаўнікам службаў. Але ў іншых месцах гандлёвага цэнтра пускаюць пакупнікоў, працуюць крамы.

Раней уласнікам гандлёвага цэнтру з’яўляўся прадпрымальнік Юрый Чыж. Але ў 2016 годзе «Арэна-Сіці» стаў належаць банкам з дапамогай здзелак зваротнага лізінгу.

Месца здарэння ачэпленае супрацоўнікамі сілавых структураў.

CK, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары