Першы тур галасавання на выбарах у Нацыянальны сход (ніжняя палата) адбыўся 11 чэрвеня.
У ім партыя прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона «Наперад, рэспубліка!» Набрала 32 % галасоў, правацэнтрысцкія «Рэспубліканцы» узялі 21 %, «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен – 13,20 %, альянс «Непакорнай Францыі» з камуністамі – 13,74 %. Астатнія партыі не перакрочылі прахадны парог у 12,5 %.
У першым туры выбараў узялі ўдзел 48,71 % французаў, што зʼяўляецца рэкордна нізкім паказнікам за ўсю гісторыю выбараў у Нацыянальны сход.
Сацыёлагі прагназуюць, што «Наперад!» зможа атрымаць у парламенце ад 430 да 470 месцаў з 577.
ЮВ, belsat.eu