У Францыі 21-я выходныя запар адбыліся пратэсты «жоўтых камізэлек»


Тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Парыжа і іншых французскіх гарадоў 6 красавіка, каб прыняць удзел у пратэстах супраць эканамічнай палітыцы прэзідэнта Эманюэля Макрона. Акцыі «жоўтых камізэлек» адбыліся ўжо 21-я выходныя запар.

Акцыі мелі ў асноўным мірных характар і сабралі менш пратэстоўцаў, чым у мінулыя разы. Паводле ўладаў, па ўсё краіне ва ўчорашніх пратэстах прынялі ўдзел 22.300 дэманстрантаў. Тыдзень таму пратэставалі 33.700 чалавек. Улічваючы, што ў лістападзе 2018-га на акцыі «жоўтых камізэлек» выходзілі сотні тысячаў чалавек, відавочна, што пратэсты пайшлі на спад.

Між тым, без канфліктаў з паліцыяй не абыйшлося і цяпер. У Парыжы 6 красавіка затрымалі мінімум 43 пратэстоўцаў, сутычкі з праваахоўнікамі адбыліся ў Руане, паведамляе Reuters.

Акцыі пратэстнага руху так званых «жоўтых камізэлек» адбываюцца ў Францыі з 17 лістападу. Актывісты выступаюць супраць павышэння коштаў на паліва, урадавай падатковай палітыкі ў цэлым і патрабуюць адстаўкі прэзідэнта і прэм’ер-міністра. Мітынгі ў Парыжы неаднаразова выходзілі за межы мірных акцыяў, суправаджаліся вандалізмам і пагромамі.

Пачынаючы з лістападу атрымалі раненні каля 1000 сілавікоў і каля 1700 дэманстрантаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў