У Еўразвязе выкрылі злачынную сетку, якая перавозіла мігрантаў фурамі


У выніку спецаперацыі ў Еўрапейскім звязе атрымалася выкрыць злачынную сетку, якая займалася перавозкай у Еўропу нелегалаў з Блізкага Усходу. Пра гэта паведамляе Еўраюст.

Праваахоўнікі Нямеччыны, Румыніі, Венгрыі, Вялікай Брытаніі і Турцыі выставілі 36 падазраваным абвінавачванне ў незаконнай перапраўцы не менш за 580 мігрантаў. Заяўляецца, што яны атрымалі больш за 2 млн еўраў.

Нелегальныя перавознікі ды іх кліенты падарожнічалі з Ірану, Іраку і Сірыі праз Турцыю і Грэцыю ў Румынію. Тут іх перасаджвалі ў фуры, якія ехалі ў Нямеччыну праз Венгрыю і Чэхію. Такі спосаб транспартавання мог стаць для мігрантаў фатальным.

Hавiны
У Вялікай Брытаніі знайшлі цяжкавік з 39 трупамі – усе яны кітайцы
2019.10.24 18:55

У кастрычніку ў прычэпе цяжкавіка ў прамысловай зоне англійскага гораду Грэйс знайшлі целы 39 чалавек. Паводле паліцыі, сярод загінулых было 38 дарослых і адзін падлетак.

Прычэп з балгарскімі нумарамі прыбыў у Вялікую Брытанію з бельгійскага порта Зэбруге, а сам цягач – з Паўночнай Ірландыі. Адтуль жа паходзіць і 25-гадовы кіроўца, які затрыманы паводле падазрэння ў забойстве.

Нелегальныя імігранты загінулі ад пераахаладжэння ў рэфрыжэратары, у якім тэмпература паветра не перавышае -25 градусаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў