У Вялікай Брытаніі знайшлі цяжкавік з 39 трупамі – усе яны кітайцы


Цяжкавік, у якім знайшлі трупы.
Фота: Hannah Mckay/Reuters/Forum

У прычэпе цяжкавіка ў прамысловай зоне англійскага гораду Грэйс знайшлі целы 39 чалавек. Паводле паліцыі, сярод загінулых было 38 дарослых і адзін падлетак.

Прычэп з балгарскімі нумарамі прыбыў у Вялікую Брытанію з бельгійскага порта Зэбруге, а сам цягач – з Паўночнай Ірландыі. Адтуль жа паходзіць і 25-гадовы кіроўца, які затрыманы паводле падазрэння ў забойстве.

Hавiны
У Лівіі разбамбілі лагер мігрантаў
2019.07.03 09:26

Як паведамляе «The Telegraph», нелегальныя імігранты загінулі ад пераахаладжэння ў рэфрыжэратары, у якім тэмпература паветра не перавышае -25 градусаў. У паліцыі мяркуюць, што кіроўца сам не ведаў пра змесціва грузавога адсека.

Кіроўца таксама мог не чуць крыкі праз добрую гукаізаляцыю ў прычэпе.

Паводле «ITV News», усе 39 загінулых былі грамадзянамі Кітая.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў