У эпіцэнтры каронавірусу будуюць спецшпіталь. Фотафакт

Плошча больніцы для тых, хто заразіўся каронавірусам, складзе 25 тысяч квадратных метраў. Фота: Yuan Zheng/Utuku/Ropi/Zuma Press

У кітайскім горадзе Ўу-Хань пачалі будаўніцтва больніцы на тысячу месцаў для тых, хто заразіўся каронавірусам. Адкрыццё запланаванае на 3 лютага.

Новы тып каронавірусу ўжо забраў жыцці 26 чалавек.

Сусветная арганізацыя здароўя на мінулым тыдні вырашыла не абвяшчаць рэжым глабальнай надзвычайнай сітуацыі. Гэта магло б павялічыць рэсурсы для барацьбы з эпідэміяй, але нанесла б вялікую шкоду эканоміцы.

Што ўвогуле такое каронавірус?

Гэта і ёсць каронавірус

У вірусаў, як у раслін або жывёлін, ёсць розныя сямействы і віды. Каронавірус – гэта сямейства з пэўнымі характарыстыкамі, якое аб’ядноўвае вірусы, якія выклікалі эпідэміі сярод людзей, вірусы якія прыводзяць да вострых рэспіратарных захворванняў, а таксама вірусы, на якія можа захварэць тузін розных відаў жывёлін (ад кажаноў і пацукоў да птушак).

Не працуе транспарт, зачыненыя крамы, на вуліцах – БТРы. Што медыі пішуць пра сітуацыю ў Кітаі

 

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама