У Екацярынбургу збілі карэспандэнта расейскага Першага каналу


Журналіст спытаў у кіроўцы «Mercedes», чаму той рухаецца па паласе для грамадскага транспарту. З аўтамабіля выйшлі двое мужчынаў і зламалі журналісту нос.

Аляксей Іваноў цяпер знаходзіцца ў больніцы.

Аляксей Іваноў

Расейскія праваахоўнікі ўзбудзілі крымінальную справу, паведамляе «Екацярынбург онлайн».

Паводле крыніцы ў мясцовай паліцыі, журналіст мог справакаваць канфлікт.

«Калі кіроўца «Mercedes», які ехаў па выдзеленай для грамадскага транспарту паласе, ужо перастройваўся, каб стаць у патрэбнай паласе, то журналіст крыкнуў яму ўслед, маўляў, вас што, у аулах ездзіць не вучылі?», – прыводзіць словы сілавіка інтэрнэт-выданне Znak.com.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў