У дзень Раства Хрыстова Лукашэнка заклікаў нараджаць


Аляксандр Лукашэнка на свята Божага Нараджэння наведаў святыню-помнік у гонар Усіх Святых і запаліў свечку каля іконы святога Аляксандра Неўскага.

У царкве яго сустрэў Патрыяршы Экзарх Усяе Беларусі, Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел.

Падчас набажэнства кіраўнік Беларусі адзначыў, што свята Божага Нараджэння для беларускага народу – больш чым хрысціянская традыцыя. Ён пажадаў беларусам здароўя і высокай пладавітасці.

«Хай на нашай зямлі нараджаюцца дзеці. Нам вельмі важна, каб іх было шмат. Няхай у іх будзе шчаслівае дзяцінства і доўгае, цікавае, яскравае жыццё – усё гэта залежыць толькі ад нас. А нашая прыгожая і моцная Беларусь заўсёды дзякуючы нашаму розуму і рукам будзе квітучай у свеце», – рэзюмаваў ён.

Сам Лукашэнка называе сябе «праваслаўным атэістам» і рэгулярна наведвае царкву падчас рэлігійных святаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў