У Данецкай вобласці заявілі пра фальсіфікацыю на карысць аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты


Паліцыя правярае паведамленне пра верагодную фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта Украіны ў Мангушскім раёне Данецкай вобласці, перадае выданне «Украінская праўда».

Паводле паведамлення паліцыі, у пастарунак у Мангушы звярнуліся члены тэрытарыяльнай выбарчай камісіі з пісьмовай заявай аб парушэнні выбарчага працэсу. Паводле іх словаў звесткі, перададзеныя ў Цэнтральную выбарчую камісію аб размеркаванні галасоў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны, не супадаюць з інфармацыяй, выкладзенай на афіцыйным сайце ЦВК.

Яны паказваюць, што розніца на карысць аднаго з кандыдатаў павялічана ў 9 разоў.

У паліцыі адзначаюць, што факт унесены ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў з папярэдняй прававой кваліфікацыяй паводле арт. 158 КК Украіны «Прадстаўленне ілжывых звестак у орган вядзення Дзяржаўнага рэестра выбарцаў або фальсіфікацыя выбарчых дакументаў».

Паліцыянтам трэба будзе ўсталяваць, на якім этапе з’явіліся рознагалоссі, і асобаў, якія маюць дачыненне да магчымай фальсіфікацыі.

Нагадаем, першы тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне адбыўся 31 сакавіка. Паводле папярэдніх вынікаў, у другі тур праходзяць кандыдата Пятро Парашэнка і Уладзімір Зяленскі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў