У чэрвені вяшчанне шэрагу расейскіх каналаў у Беларусі можа быць спынена


Фота - TVnews.by

Міністэрства інфармацыі паведамляе, што тэрмін дзеяння дазволаў на распаўсюд прадукцыі шэрагу замежных СМІ ў Беларусі завяршаецца напачатку чэрвеня. У асноўным гаворка ідзе пра расейскія забаўляльныя кабельныя і спутнікавыя каналы.

Сёлета ў чэрвені заканчваецца тэрмін дзеяння дазволаў на распаўсюд прадукцыі замежных сродкі масавай інфармацыі на тэрыторыі Беларусі ў дачыненні да тэлепраграм «Русская ночь» (эратычны канал), English Club TV (канал для вывучэння ангельскай мовы), English Club TV HD, RTG HD, Russian Travel Guide HD, Bridge TV (музычны канал), «Спорт 1», «Теледом», «Спорт 2», «Первый МЕТЕО», RUSONG TV, «Телеканал Театр», «Телеклуб», «Кухня ТВ», «ТРО», World Fashion Channel (WF).

Міністэрства інфармацыі Беларусі нагадвае аператарам электрасувязі аб неабходнасці не пазней, чым за 15 працоўных дзён да заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі, звярнуцца ў ведамства з заявай аб выдачы дазволу на распаўсюд гэтага замежнага СМІ. Гэта прадугледжана ў адпаведнасці з абзацам 4 пункта 41 пастановы Савета Міністраў Беларусі ад 2 снежня 2008.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары