Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан увечары 23 сакавіка абвясціў аб увядзенні ў краіне жорсткага каранціну на бліжэйшыя тры тыдні, паведамляе BBC.
Каранцін можа быць прадоўжаны, а правілы – зробленыя больш жорсткімі, у залежнасці ад сітуацыі з распаўсюдам каронавіруса.
Жыхарам краіны загадана заставацца дома. Выходзіць адтуль можна толькі, каб схадзіць па прадукты, медычную дапамогу, на заняткі спортам (не больш за адзін раз у дзень) і для паездак на працу, якую немагчыма зрабіць з хаты.
Крамы, акрамя тых, дзе прадаюцца прадукты і тавары першай неабходнасці, зачыняюцца. Забароненыя любыя грамадскія сходу ў колькасці больш за двух чалавек.
Паліцыі даручана штрафаваць тых, хто не будзе выконваць правілы.
Таксама брытанскі парламент абмяркоўвае закон аб надзвычайных паўнамоцтвах ўрада на час пандэміі.
Колькасць ахвяраў каронавіруса COVID-19 у Брытаніі дасягнула 335 чалавек, вірусам заразіліся не менш за 6700 чалавек.
МГ belsat.eu