Учора ўвечары з берасцейскай лякарні збег падазраваны ў злачынстве, звязаным з наркатычнымі рэчывамі.
Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на «надзейныя крыніцы».
26-гадовага мужчыну пад канвоем даставілі ў адзін са шпіталяў горада для абследавання. Ён быў раней затрыманы па падазрэнні ў збыце небяспечнага псіхатропнага рэчыва.
Пошукі ўцекача да гэтага часу працягваюцца. Афіцыйнай інфармацыі пра інцыдэнт ад праваахоўных органаў пакуль не было.
КА, belsat.eu