У Берасці ратаўнікі адгаварылі мужчыну скочыць з 9 паверху


Інцыдэнт адбыўся 19 красавіка. Каля 15.00 ратаўнікам паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Янкі Купалы ў Берасці на 9-м паверсе будынку знаходзіцца чалавек.

Мужчына сядзеў на казырку і, імаверна, планаваў пакончыць з жыццём. Да месца здарэння выехалі супрацоўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай службы. Тры ратавальнікі падняліся на апошні паверх і ўступілі ў дыялог з мужчынам.

Гутарка на даху доўжылася паўгадзіны. У выніку ратавальнікам удалося пераканаць мужчыну адмовіцца ад свайго рашэння.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў