Берасцейскія міліцыянты праводзяць праверку па факце падпольнай пластычнай аперацыі, у выніку якой ледзь не загінула 17-гадовая дзяўчына.
Пацярпелая захаплялася татуіроўкамі. З 24-гадовым пластычным «хірургам»-самавукам яна пазнаёмілася на адной з тэматычных імпрэзаў. Маладыя людзі жывуць у розных гарадах, таму зносіны падтрымлівалі праз інтэрнэт, распавялі Tut.by ў прэс-службе УУС Берасцейскага аблвыканкаму.
«Майстар» займаўся татуіроўкамі і пластыкай як хобі, якому ён навучаўся па роліках у інтэрнэце. Сам ён працаваў у будаўнічай сферы, але сурʼёзна разважаў пра тое, каб адкрыць у Берасці свой тату-салон.
Глядзіце яшчэ >>> Падлеткі займаліся падманам у інтэрнэце – прадавалі замест новых красовак паношаныя
Руферы-падлеткі без страхоўкі залезлі на 12-павярховую сталічную гасцініцу
У зносінах з маладым чалавекам дзяўчына абмовілася, што яе не задавальняў памер ейных палавых губ. Пасля гэтага «майстар» некалькі месяцаў угаворваў яе зрабіць інтымную пластыку.
Пад ціскам яна пагадзілася. Аперацыя праходзіла 3 жніўня ў Берасці ў будынку тату-салону, які яшчэ не быў афіцыйна адкрыты.
Пасля аперацыі дзяўчына прыйшла дадому, піша «Народная газета». Яе стан моцна пагоршыўся, бацькі выклікалі хуткую. У выніку дзяўчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні з вялікім крывацёкам.
На дадзены момант абставіны здарэння высвятляюць працаўнікі міліцыі, прызначаная экспертыза. Стан дзяўчыны стабілізавалася, яе перавялі ў звычайную палату.