Падлеткі займаліся падманам у інтэрнэце – прадавалі замест новых красовак паношаныя


У дачыненні да трох менчукоў, двое з якіх непаўналетнія, распачалі крымінальную справу за махлярства.

Хлопцы стварылі ў сацыяльнай сетцы выдуманую старонку па продажы брэндавага абутку. Каб прывабіць наведніка, яны самастойна дадавалі «лайкі», падпісчыкаў, выстаўлялі фатаграфіі нібыта наяўнага тавару.

Пасля таго, як пакупнік рабіў заказ і аплочваў тавар, на ягоны адрас высылалі пасылку, у якой замест новых чаравікаў знаходзіліся старыя красоўкі.

Цяпер у якасці пацярпелага праходзіць адна асоба, аднак следства не выключае, што падманутых можа быць значна больш.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў