У Беларусі зафіксаваныя ўспышкі каронавіруса ў двух дамах-інтэрнатах


Улады Магілёўшчыны прызналі факт заражэння каронавірусам выхаванцаў Веснаўскага дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. СМІ таксама пішуць пра ўспышку каронавіруса ў Чэрвеньскім доме-інтэрнаце – тут пакуль афіцыйнага пацверджання няма.

Пра ўспышку каронавіруса ў Веснаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, што ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці, паведаміла 23 красавіка кіраўніца Міжнароднага фонду «Дзеці Чарнобыля» Эдзі Рош. Паводле яе, у доме-інтэрнаце 23 асобы заразіліся каронавірусам: 13 дзяцей і 10 працаўнікоў інтэрнату.

24 красавіка факт заражэння пацвердзілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Магілёўскага аблвыканкаму. Як паведамляе Mogilevnews.by, у Веснаўскім доме-інтэрнаце каронавірус быў выяўлены ў аднаго з супрацоўнікаў. Пасля чаго мазкі былі ўзятыя ва ўсіх выхаванцаў і персаналу.

«У некаторых былі атрыманы станоўчыя вынікі тэстаў. У цяперашні час у большасці з іх сімптомаў захворвання няма», – адзначылі ў камітэце аблвыканкаму.

Улады пры гэтым не ўдакладнілі, колькі ўсяго чалавек заразіліся.

TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе пра заражэнне каронавірусам дзяцей і працаўнікоў Чэрвенскага дома-інтэрнату, што ў Менскай вобласці. Паводле звестак журналістаў, першыя выпадкі каронавіруса былі выяўленыя «прыкладна тыдзень таму». Як сцвярджае адна з крыніцаў, сярод дзяцей – больш за 20 хворых. Па словах іншай – каронавірус таксама пацверджаны мінімум у чатырох супрацоўнікаў.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Hавiны
У Беларусі заразіліся каронавірусам 8773 чалавека. За дзень зарэгістраваны 751 новы выпадак
2020.04.24 16:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў