Сайт Міністэрства лясной гаспадаркі паведамляе пра забарону наведваць лясы амаль у палове раёнаў Беларусі.
Паводле стану на 09:40 10 сакавіка, забароны дзейнічаюць ужо ва ўсіх раёнах Гомельшчыны.
На Берасцейшчыне гэта Баранавіцкі, Берасцейскі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іваноўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі ды Столінскі раёны.
На Меншчыне – Дзяржынскі, Менскі, Салігорскі ды Стаўбцоўскі раёны.
На Гарадзеншчыне – Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гарадзенскі, Дзятлаўскі, Івейскі, Лідскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Смаргонскі і Шчучынскі раёны.
На Магілёўшчыне забарона дзейнічае ў Бабруйскім, Кіраўскім і Магілёўскім раёнах.
На Віцебшчыне абмежаванняў няма.
Прычына ўвядзення забаронаў на наведванне лясоў – высокі клас пажарнай небяспекі з прычыны сухога надвор’я.
МГ belsat.eu