«Каб вецер быў у іншы бок – мае бацькі б загінулі!» На Гарадзеншчыне згарэла цэлая вёска


Вёска Нарчы ў Шчучынскім раёне згарэла амаль цалкам: 20 дамоў з 27. Прычынай стала спроба мясцовага жыхара выпаліць сухую траву на сваім падворку. Вецер разнёс агонь па хатах і дварах, большасць з якіх былі закінутыя.

Наступствы пажару ў вёсцы Нарчы. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Сёння вёска Нарчы нагадвае здымачную пляцоўку «Беларусьфільму» для стужкі пра партызанаў і карнікаў. Самотныя коміны на месцы колішніх хатаў, абгарэлыя дрэвы, дзе-нідзе дым яшчэ падымаецца над гурбамі попелу ды счарнелага металалому.

Дзядуля з хаты на пачатку вёскі ідзе аглядаць наступствы трагедыі. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

На месцы ўжо другі дзень працуюць супрацоўнікі МНС ды СК. Пажарнікі з брандспойтаў тушаць яшчэ цалкам не прагарэлыя месцы, следчыя фатаграфуюць ды бяруць тлумачэнні ў нешматлікіх мясцовых жыхароў.

На месцы працуюць супрацоўнікі СК. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Я вось 25 год працую, але такога не было, каб уся вёска, – кажа супрацоўнік МНС. – Усё згарэла, самі бачыце. Добра, што ахвяраў няма: хаты пустыя былі. Нейкія закінутыя, нейкія як лецішчы, відаць, выкарыстоўвалі».

Працуюць супрацоўнікі МНС. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Троху далей электрыкі працуюць на слупе з правадамі. Падачу электраэнергіі спынілі на час пажару і тушэння, зараз пакрысе аднаўляюць. Кажуць, што калі хаця б адна хата засталася жылой, то людзям трэба даць святло.

Электрики дают свет для уцелевших домов. Фото: Василий Молчанов/«Белсат»
Последствия пожара в деревне Нарчи. Фото: Василий Молчанов/ «Белсат»
Работают сотрудники МЧС. Фото: Василий Молчанов/«Белсат»
Работают сотрудники МЧС. Фото: Василий Молчанов/«Белсат»
Последствия пожара в деревне Нарчи. Фото: Василий Молчанов/«Белсат»
Последствия пожара в деревне Нарчи. Фото: Василий Молчанов/«Белсат»
Последствия пожара в деревне Нарчи. Фото: Василий Молчанов/«Белсат»

 

На падворку скрайняй хаты сустракаем жанчыну сталага ўзросту – Ірыну. Кажа, што тут жывуць яе бацькі, яна ж сама з Менску. Прыехала, калі даведалася пра пажар учора.

Працуюць супрацоўнікі МНС. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Каб вецер быў у іншы бок, то мае бацькі б загінулі, – распавядае Ірына. – Сусед паліў траву на падворку, яму 70 год, а пасля ў хату схаваўся. Агонь пайшоў далей… Вецер быў вельмі моцны, кажуць, 20 метраў на секунду. Галоўнае, што людзі жывыя. Там яшчэ крыж застаўся драўляны. Як яго агонь не зачапіў? Нават і не ведаю».

Драўляны крыж не згарэў тольі цудам. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Хата 70-гадовага суседа Ірыны, з падворку якога і пайшоў пажар, надзіва, ацалела. Трава ў яго выпаленая толькі на падворку. Кажуць, што мужчына быў не супраць выпіць, але ці быў п’яны ў дзень пажару – невядома.

Наступствы пажару ў вёсцы Нарчы. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Ірына кажа, што суседа забрала дачка. Ён на дадзены момант не ў вёсцы, але, нібыта, і не знаходзіцца пад вартай. Праверку па факце пажару праводзіць Следчы камітэт.

Наступствы пажару ў вёсцы Нарчы. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

АК, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu

Стужка навінаў