У Беларусі з’явіліся новыя старыя грошы


З 23 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі выпусціў абноўленыя банкноты ўзору 2009 года наміналам Br 20 і Br 50.

Ахоўны комплекс абноўленых банкнотаў Br 20 і Br 50 узмоцнены за кошт дадатковага вадзянога знака, больш шырокай ахоўнай ніткі, а для Br 50 таксама за кошт выявы з эфектам змянення колераў.

Hавiны
«Брудныя грошы на каранціне»: беларускія банкі рэкамендуюць радзей плаціць наяўнымі
2020.03.22 16:05

У дызайне банкнотаў выключаны рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу, абноўлены вонкавы выгляд архітэктурных збудаванняў на баках банкнотаў і пазначаныя іх назвы, а замест «2009» паказаны год выпуску ў абарачэнне – «2020». Надпіс «ПЯЦЬДЗЕСЯТ» на банкноце Br 50 заменены на «ПЯЦЬДЗЯСЯТ».

Банкноты 2020 года выпуску вырабленыя ў Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў