У Беларусі з пачатку пандэміі медыкі зарэгістравалі амаль 200 тысячаў інфікаваных каронавірусам


Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра 1837 новых выпадкаў заражэння каронавірусам за апошні дзень. Памерлі за гэты час 9 пацыентаў, піша прэсавая служба ведамства.

З пачатку пандэміі, як паведамляе Мінздароўя, беларускія медыкі зарэгістравалі 199 962 асобы са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 182 630 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За апошні дзень лекары выявілі 1837 асобаў, інфікаваных каронавірусам. За содні ў Беларусі ад COVID-19 памерлі 9 пацыентаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1451 пацыент з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – піша прэсавая служба Мінздароўя.

Аб’ектыў
Як святкавалі новы 2021 год у свеце падчас пандэміі
2021.01.01 23:01

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў