У Беларусі завялі яшчэ адну крыміналку па «справе Ціханоўскага»


На актывіста і прэс-сакратара «Народнай грамады» Сяргея Спарыша заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), перадае Telegram-канал STATKEVICH.

Паплечнік Статкевіч Сяргей Спарыш. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

Супраць актывіста «Народнай грамады» Сяргея Спарыша заведзеная крымінальная справа за арганізацыю масавых беспарадкаў. Праваабаронцы адзначаюць, што вельмі верагодна справа звязаная з інцыдэнтам на выбарчым пікеце ў Горадні 29 траўня.

Зараз Спарыш знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Hавiны
У Менску паплечніка Статкевіча збілі пры затрыманні
2020.06.25 16:54

Актывіст быў затрыманы 25 чэрвеня ва ўласнай кватэры. Сведкі сцвярджаюць, што пры затрыманні яго цягнулі па лесвіцы, не даўшы нават апрануцца. Ягоныя бацькі таксама атрымалі пашкоджанні, кажуць паплечнікі Спарыша.

Апроч Сяргея Спарыша і затрыманых падчас пікету ў Горадні, па «справе Ціханоўскага» таксама абвінавачваюцца Мікалай Статкевіч, Уладзімір Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў