На фоне падзення сусветных коштаў на нафту і звязанага з гэтым падзення курсу расейскага рубля істотна знізіўся і курс беларускага.
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 9 сакавіка курс долара вырас на 5,01 % да 2,3518 рубля, еўра – на 6,24 % да 2,675 рубля.
Расейскі рубель патаннеў на 4,78 % да 3,1628 беларускага за 100 расейскіх.
Услед за гэтым выраслі курсы ў банках Беларусі. Гэтак, «Цэптэр Банк» прадае долар ужо 2,4 рубля, «Белінвестбанк» – 2,402 рубля, а «Банк БелВЭБ» – увогуле 2,42 рубля. Самыя нізкія курсы продажу амерыканскай валюты зафіксаваныя ў «Парытэтбанку» і «Абсалютбанку» – 2,359 рубля.
Самы высокі курс продажы еўра цяпер складае 2,77 рубля («Банк БелВЭБ»), самы нізкі – 2,685 («Парытэтбанк»).
МГ belsat.eu