Прэм’ер Румас: штучна стрымліваць беларускі рубель не будуць


Пакуль яшчэ нельга ацаніць усіх наступстваў рэзкага зніжэння коштаў на нафту і дэвальвацыі расейскага рубля. Пра гэта 9 сакавіка заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

«Будзем глядзець, як будзе развівацца сітуацыя. Расейцы выпусцілі заяву, што Мінфін будзе прадаваць валюту. Гэта такое неардынарнае рашэнне. І першыя некалькі дзён гэтага тыдня пакажуць, як будзе развівацца сітуацыя з расейскім рублём», – сказаў ён, перадае БелТА.

Hавiны
«Галоўнае – што будзе з нафтай». Ці будзе абясцэньвацца беларускі рубель услед за расейскім?
2020.03.09 10:31

Паводле яго, беларускі Нацыянальны банк будзе выбудоўваць сваю стратэгію, сыходзячы з сітуацыі з расейскім рублём. Але, адзначыў Румас, ён будзе прытрымлівацца рынкавых тэндэнцыям і не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель.

Пры гэтым прэм’ер адзначыў, што падзенне коштаў на нафту ў свеце дае дадатковыя магчымасці дамовіцца з Расея.

«Бо сітуацыя, якая ёсць сёння, значна адрозніваецца ад сітуацыі ў снежні або студзені», – сказаў ён.

Hавiны
Кошт нафты абваліўся да $ 31. Такога падзення не было амаль 30 гадоў
2020.03.09 07:32

Паводле яго, гэта таксама ўплывае і на перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

  • Праз успышку каронавіруса на сусветным рынку ўтварыўся лішак нафты. Але краіны OPEC не змаглі дамовіцца з іншымі вытворцамі нафты аб скарачэнні здабычы.
  • У выніку 6 сакавіка кошты нафты пачалі рэзка зніжацца. А на пачатку росту таргоў 9 сакавіка кошт нафты на азіяцкіх рынках абваліўся больш чым на 31 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў