У Беларусі з 1 траўня павышаецца тарыфная стаўка першага разраду, якая ўжываецца для аплаты працы бюджэтнікаў і работнікаў, якія прыроўненыя да іх. Гэта прадугледжвае пастанова Савету Міністраў Беларусі ад 1 красавіка № 214.
Як паведамілі ва ўрадзе, абноўленая тарыфная стаўка 36 руб. 40 кап. супраць дзейных 35 руб. 50 кап. Такім чынам, яна павялічыцца на 2,5 %.
Апошні раз тарыфная стаўка першага разраду павышалася 1 кастрычніка 2018 года.
Нагадаем, што ў сакавіку Савет Міністраў зацвердзіў новую тарыфная сетку і базавую стаўку для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацыяў. Змены закранаюць таксама арганізацыі, якія атрымліваюць субсідыі, а працаўнікі такіх прадпыремстваў таксама паводле аплаты працы лічацца бюджэтнікамі.
Паводле пастановы, базавая стаўка ў нашай краіне вызначаецца ў памеры 180 рублёў.
МГ belsat.eu