Заробкі настаўнікаў і лекараў істотна вырастуць, але пакуль гэта толькі планы і абяцанні


Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч агучыў планы ведамства па павелічэнні ўзроўню аплаты працы такіх катэгорыяў працаўнікоў, як педагогі і лекары. Паводле міністра, ужо да 2025 году аплата працы настаўнікаў павінна скласці 100 % ад сярэдняга ўзроўню заробкаў па краіне, у той час як для лекараў гэты паказнік складзе каля 150 %.

Пра гэта міністр напісаў у сваім артыкуле, апублікаваны ў часопісе «Фінансы. Улік. Аўдыт».

Міністр пазначыў і планы адносна заробкаў, працоўных пенсіяў іншых працаўнікоў бюджэтнай сферы. Гэтак, ён адзначыў, што памер заробку бюджэтнікаў павінен складаць як мінімум 80 % ад сярэдняга заробку па краіне. Пры гэтым памер працоўнай пенсіі павінен складаць не меней за 40 % ад гэтага ж паказніка.

Заробак выдаюць прадуктамі, але за няплату камунальных – адключаюць святло і газ

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары