Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з эпідэміяй COVID-19 у Беларусі.
На дзень 5 траўня ў Беларусі зарэгістравана 18 350 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, што складае 8,7 % ад колькасці тэстаў. Раней гэтыя лічбы ўжо назваў Аляксандр Лукашэнка, але ён не распавёў, колькі пацыентаў з COVID-19 памерлі. У сваю чаргу ў прэс-рэлізе Міністэрства аховы здароўя сёння паведамляецца:
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 107 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй».
Учора, 4 траўня, Мінздароўя афіцыйна пацвердзіла 103 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 3771 пацыент (+512 за содні). Таксама ў міністэрства заявілі, што агулам у краіне праведзена 211 369 тэстаў на COVID-19. Цікава, што гэта тая ж самая колькасць тэстаў, якую Мінздароўя агучвала ўчора.
ІІ belsat.eu