Лукашэнка разлічвае, што праз месяц «эпапея» з каронавірусам скончыцца


Падчас наведвання палігону Акадэміі навук 5 траўня Аляксандр Лукашэнка пахваліў беларусаў за тое, што яны імкнуцца самастойна скараціць сацыяльныя кантакты ва ўмовах пандэміі. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Паводле Лукашэнкі, да насельніцтва ў яго ёсць «невялікія прэтэнзіі, але толькі невялікія»

«Людзі нашыя малайцы. Куды трэба схадзіць, сходзяць – у краму, аптэку, на працу, вучобу. Прыйшлі, адпачылі, падыхалі свежым паветрам, ляглі спаць. Старыя – тыя наагул ну проста прыгажуны. І мы нікога не цкавалі, мы ім проста сказалі, да чаго гэта можа прывесці. Таму вось наш стыль, нашая сістэма барацьбы з каронавірусам. І не толькі з ім», – заявіў ён.

Лукашэнка распавёў, што пакуль «з дзіўнай дакладнасцю спраўджваецца прагноз, дадзены раней беларускімі спецыялістамі».

«Дай бог, каб нам прайсці гэты перыяд так, як мы спрагназавалі. Мы цяпер залезлі наверх. Ледзь-ледзь упалі. І дай бог, каб было так, мы спакойна праз месяц скончым гэтую эпапею», – заявіў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што пакуль не бачыць «у чым мы не мелі рацыю».

Нагадаем, 31 сакавіка Лукашэнка заявіў, што «мы цяпер на піку» каронавірусных захворванняў. Між тым, пачынаючы з 3 красавіка, колькасць інфікаваных у Беларусі вырасла з 351 да 18 350 чалавек – больш чым у 52 разы.

Hавiны
Прадстаўніца ААН пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі: «Прыйшоў час для неадкладных і маштабных захадаў»
2020.04.28 13:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў