У Беларусь прыляціць прэзідэнт Зімбабвэ


На наступным тыдні Эмэрсан Мнагагўа наведае Беларусь, якая ад летась актыўна дапамагае Зімбабвэ здабываць алмазы і будаваць дарогі. Прэсавы сакратар Мнагагўа назваў гэты візіт «стратэгічным».

Летась Зімбабвэ наведаў Віктар Шэйман, кіраўнік справамі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас таго візіту абедзве краіны дамовіліся аб супольным стварэнні прадпрыемстваў, развіцці інфраструктуры, будове чыгункі і шашаў ды стварэння лагістычных цэнтраў.

Найважнейшым для Беларусі сталі кантракты на пастаўку ў афрыканскую краіну лесанарыхтоўчай, дарожна-будаўнічай і грузавой тэхнікі на суму амаль у $ 60 млн.

Справка
Апроч Беларусі, наведае Расею, Казахстан і Азербайджан. Пасля гэтага Мнангагўа скіруецца ў Швейцарыю, дзе возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме, які пройдзе з 22 па 25 студзеня.

У мінулым месяцы Аб’яднаная алмазная кампанія распачала эксплуатацыю драбільнага абсталявання, якое набыла ў Беларусі, падае «NewsdzeZimbabwe».

Эмерсану Мнагагўа – 76 гадоў. Ён прыйшоў да ўлады пазалетась у выніку ваеннага перавароту пасля канфлікту з дыктатарам Робэртам Мугабэ. Падчас кіравання апошнягя Мнагагўа быў адказны за рэпрэсіі ў краіне.

ДД

Стужка навінаў