У Беларусь ідуць моцныя маразы


22 студзеня надвор’е Беларусі ў асноўным будзе вызначаць малаактыўны франтальны раздзел, за якім на тэрыторыю рэспублікі пачне паступаць халодная паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах невялікі снег.

У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 – 10 градусаў, максімальная – у сярэдзіне дня 2 – 7 са знакам мінус; па поўначы ноччу -11 – 16, пры праясненнях ажно да 17 – 21 градусаў марозу, днём -8 – 13. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

23-24 студзеня рэспубліка апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфармаванай у халоднай паветранай масе паўночных шыротаў, у паўднёвых раёнах краіны адабʼецца ўплыў атмасфернага фронту.

23 студзеня без істотных ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па поўдні краіны кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -6 – 13, пры праясненнях да -14 – 18, максімальная – днём -3 – 10 градусаў.

24 студзеня пераважна без ападкаў, толькі месцамі ў Гомельскай вобласці кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -8 – 15, пры праясненнях да -16- 21; максімальная – днём -4 – 10, месцамі да -12 градусаў.

Hавiны
Мінаховы здароўя раіць быць як мага больш уважлівымі і прадбачлівымі на вуліцы
2019.01.11 14:37

СК, belsat.eu

Стужка навінаў