Мінаховы здароўя раіць быць як мага больш уважлівымі і прадбачлівымі на вуліцы


У Беларусі на перыяд з 26 лістапада 2018 га па 11 студзеня бягучага года ва ўстановы аховы здароўя звярнулася ажно 11 тысячаў 729 чалавек з галалёднымі і халадовымі траўмамі.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, з гэтага ліку 1 414 асобаў былі шпіталізаваны, астатнія атрымалі дапамогу амбулаторна.

За гэты ж самы перыяд часу галалёдныя траўмы атрымалі 11 493 чалавекі, халадовыя – 236.

У сувязі з моцнымі маразамі толькі цягам 9-10 студзеня бягучага году зарэгістравана выпадкаў з галалёднымі і халадовымі траўмамі: Горадня – 32, Берасце – 42, Віцебск – 57, Менская вобласць – 38, Магілёў – 19, Гомель – 32, Менск – 43. Усяго па краіне зафіксавана 263 выпадкаў.

Як адзначаюць траўматолагі, звароты з нагоды падзенняў на вуліцы рэгіструюцца круглы год, з надыходам галалёду колькасць зваротаў узрастае.

Hавiны
На выходных пацяплее, маразы адступяць
2019.01.11 12:02

СК, belsat.eu

Стужка навінаў