У Баранавічах у в/ч 7404 памер прапаршчык унутраных войскаў МУС


Раніцай 12 чэрвеня старшы прапаршчык 1-га стралковага батальёна вайсковай часці 7404 раптоўна страціў прытомнасць і памер. Пра прычыны смерці пакуль нічога не паведамляецца.

«Зайшоўшы ў памяшканне для пераапранання, ён страціў прытомнасць. Неадкладна калегі выклікалі хуткую дапамогу. Рэанімацыйныя мерапрыемствы, што праводзіла брыгада медыкаў, якія прыбылі праз некалькі хвілінаў, станоўчых вынікаў не далі. У 08 гадзін 30 хвілінаў канстатаваная смерць», – паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Вайсковец нарадзіўся ў 1980 годзе, з 2002-га служыў ва ўнутраных войсках. Па факце смерці праводзіцца праверка, адзначаць у МУС.

Блогер NEXTA раней паведамляў са спасылкай на свае крыніцы, што напярэдадні ўсіх вайскоўцаў в/ч 7404 адправілі на пляц, дзе пры спякоце +30 прымусілі дзве гадзіны займацца фізічнымі практыкаваннямі. «Такі здзек арганізм вытрымаў не ва ўсіх», – дадае блогер. Аднак МУС у паведамленні пра смерць вайскоўца падкрэслівала: прапаршчык прыбыў на службу «пасля выхаднога дня».

Hавiны
Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае
2019.06.10 18:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў