Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае


Перад тым як падаць у адстаўку, міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч паведаміў журналістам, што МУС вылічыла крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі і ўсе датычныя да гэтага будуць будуць звольненыя. Блогер NEXTA, які раней неаднаразова публікаваў эксклюзіўныя дадзеныя ад сваіх крыніцаў у МУС, зняпраўджвае гэтую заяву.

«Уцечка інфармацыі – гэта заўсёды актуальна. Камісія МУС з ліку супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі вызначыла і крыніцы ўцечкі, і канкрэтныя форму і спосабы перадачы гэтай інфармацыі, падкрэсліваю, службовай, не сакрэтнага толку. Мы прэвентыўныя меры ўжо прынялі. Тыя, хто парушыў дысцыпліну і нашы ўнутраныя загады, інструкцыі з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, выяўлены і будуць звольненыя за гэтыя парушэнні», – цытуе Шуневіча БелТА.

Шуневіч дадаў, што праблема нібыта не носіць сістэмнага характару. «З пункту гледжання будучых магчымых рызыкаў і пагрозаў, меры ўжо прынятыя для таго, каб мінімізаваць гэты працэс. Хоць, прызнаюся, гэта досыць складана зрабіць, улічваючы развіццё сучасных тэхналогіяў перадачы інфармацыі, мэсэнджараў і гэтак далей», – адзначыў ён.

Блогер NEXTA у сувязі з гэтым піша: асабіста Шуневіч яму нічога не «зліваў», а вось сумленных супрацоўнікаў, якія дзяліліся інфармацыяй, ніхто не вылічыў – з імі ўсё ў парадку.

Затое блогер паведамляе, што шэраговыя міліцыянты вітаюць звальненне Шуневіча. «Звольнены сення міністр рэальна вельмі «дастаў» простых міліцыянтаў на месцах«, – піша NEXTA.

Нагадаем, блогер адзначыўся тым, што апошнім часам публікуе эксклюзіўную службовую інфармацыю МУС. У прыватнасці, дзякуючы NEXTA сталі вядомы некаторыя абставіны знікнення і смерці лейтэнанта ДАІ з Магілёва Яўгена Патаповіча – праз яго тэлеграм-канал у сеціва трапілі здымкі з месца гібелі міліцыянта.

Hавiны
Любіў форму НКВД, не любіў геяў. Чым запомніўся Шуневіч на пасадзе міністра
2019.06.10 17:01

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў