У Азербайджане з жаўнера жыўцом садралі скуру, а пасля забілі


Пра гэта паведамляе азербайджанскі тэлеканал «Meydan TV».

У сюжэце гаворыцца, што з ног жаўнера жыўцом садралі скуру, а пасля забілі. Афіцыйныя асобы не выключаюць верагоднасць самагубства.

Паводле «Meydan TV», жаўнер Фахмін Абілаў быў талышскай нацыянальнасці. Хлопцу было 19 гадоў. Ён праслужыў у войску толькі 4 месяцы.

Ісмаіл Шабанаў, лідар расейсейскай дыяспары талышоў назваў смерць жаўнера вынікам «антыталышскай прапаганды ў Азербайджане».

«Падобна, што ўсе масты спальваюцца», – напісаў Ісмаілаў у сваім «Facebook’у», каментуючы трагедыю.

Талышы – іранамоўны народ, які жыве на паўднёвым-усходзе Азербайджану і ў Іране. У 1993 годзе талышы абвясцілі ўтварэнне Талышстану (Талыш-Муганская Аўтаномная Рэспубліка), які праіснаваў з 21 чэрвена да 24 жніўня 1993 г. Заснавальнікі самаабвешчанай рэспублікі трапілі ў турму на тэрмін ад 2 да 9 гадоў.

Міністэрства абароны Азербайджану не каментуе гэты інцыдэнт. Вядзецца расследаванне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў